Вялікая ўрачыстасць у самай маладой парафіі Віцебска. Фотарэпартаж

Віцебская парафія Святога Уладзіслава, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз Віктар Місевіч, самая маладая ў горадзе. На жаль ў яе яшчэ няма сваёй святыні, таму вернікам даводзіцца маліцца ў арандаваным памяшканні.

Парафія размяшчаецца ў новым мікрараёне Білева. А гэта азначае, што яе вернікі – гэта маладыя сем’і, таму ёсць шмат дзяцей.

У Вялікую суботу парафія Святога Уладзіслава адна з першых у Віцебску сабралася на ўрачыстую Пасхальную Вігілію і сустрэла радасць Уваскрасення Езуса Хрыста.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку