Вялікая ўрачыстасць у маленькай вясковай парафіі

idolta04Урачыстасць, падчас якой мы асаблівым чынам ўшаноўваем Бога ў Найсвяцейшай Тройцы, падкрэслівае неабмежаваныя магчымасці Госпада, якія ніколі не вычэрпваюцца. Чалавек сваім абмежаваным розумам ніколі не можа спазнаць Бога ў Яго сутнасці: што Бог адзіны ў трох асобах — гэта проста таямніца нашай веры і адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца. Да яе можна толькі наблізіцца.

У нядзелю, 31мая, парафіяльная святыня пад тытулам Маці Божай Шкаплернай у в. Ідолта (Мёрскі дэканат) за некалькі гадзін перад св. Імшой пачала напаўняцца людзьмі. Нягледзячы на тое, што жыхароў вёскі за апошнія гады паменьшылася, вернікі суседніх парафій не забываюць пра гэты касцёл.

На пачатку ўрачыстасці, вернікі прывіталі новага пробашча кс. Вячаслава Пялінка, які ў 2002 годзе распачынаў у гэтай парафіі сваё святарскае служэнне.

Падчас гаміліі святар звярнуў увагу на тое, што «наяўнасць асоб Боскіх — гэта не падзел унутры Бога, гэта адсутнасць самотнасці Бога». Далей новы пробашч прамовіў: «Тое, што Бог з’яўляецца адзіным у Тройцы не азначае, што Ён падзелены ў сабе, азначае што Ён не самотны. Калі мы кажам «Бог есць любоў» — гэта ўжо азначае адсутнасць самотнасці. Такі чалавек не можа любіць. Нельга жыць аднаму ў свеце і казаць, што люблю. Каго? Павінен быць хтосьці. Таму Бог, які аб’яўляецца нам, ёсць Бог адзіны ў Тройцы. Ён не пажадаў быць Богам самотным, таму спаслаў свайго Сына да людзей на зямлю».

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку