Вялікабрытанія: манахіні адкрылі рэстаран, дзе можна паабедаць бясплатна

Рэстаран «NUNdos» у адным з лонданскіх раёнаў, які адкрылі законныя сёстры з кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці, ветліва сустракае наведвальнікаў і нават прапануе бясплатныя абеды, паведамляе credo.pro.

Аднак існуе адна ўмова, каб атрымаць бясплатную ежу — трэба адмовіцца ад тэлефонаў, планшэтаў — усіх гаджэтаў і мець зносіны.

«Ежа для душы» — так манахіні назвалі свой праект. Рэстаран частуе гасцей гатэля і ўсіх жадаючых, яго не назавеш сталоўкай для бедных. Бо галоўнай мэтай манахінь для яго адкрыцця былі зносіны. Пагутарыць з сёстрамі і пачаставацца бясплатным абедам можна з аўторка па чацвер з 11.30 да 20.00. Але перад уваходам у рэстаран усе госці здаюць свае тэлефоны ў спецыяльную скрынку — каб нішто не перашкаджала размовам.

Welcome to NUNdos! This is what happened when we opened a nun-powered pop-up café in the heart of hipster London. Catch Bad Habits, Holy Orders this Thursday at 10pm.

Опубликовано Channel 5 18 октября 2017 г.

для друку для друку