Вызначаны пераможцы ІІІ Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

8 жніўня ў касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы біскуп Алег Буткевіч урачыста адкрыў ІІІ Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

9 жніўня пасля ранішняй св. Імшы і снядання распачаліся спартыўныя спаборніцтвы. Удзельнікі накіраваліся на спарткомплекс льнозавода, дзе праходзілі спаборніцтвы па плаванню ў басейне, тэнісу і шашках. Тыя, хто не прымаў удзел у спартыўных турнірах заставаліся на тэрыторыі касцёла, дзе для іх праходзіў майстар-клас па вышыўцы, а пасля адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Пасля абеду для ўсіх удзельнікаў быў арганізаваны паход у кінатэатр на прагляд мультфільма. Па вяртанні адбылася канферэнцыя,  прысвечаная асобе святой Тэрэзы Бэнэдыкты, чый успамін адзначаў паўсюдны Каталіцкі Касцёл у гэты дзень. Затым адбылася частка тэатральная. Удзельнікі прадстаўлялі візітку каманды і конкурс рэлігійнай песні. Завяршыўся дзень адарацыяй крыжа.

10 жніўня спаборніцтвы праходзілі на гарадскім стадыёне, дзе вызначалі лепшых па бегу на 100 метраў, прыжках у даўжыню, футболе і валейболе. Пасля абеду  чакалі часткі “Тэатр” і “Святыня”: сцэнкі, конкурс спеву гімна парафіяды ў сваёй апрацоўцы, конкурс ведаў на тэму фацімскіх аб’яўленняў, конкурс малюнкаў “Цуд танца сонца”.

11 жніўня біскуп Алег Буткевіч адмыслова прыехаў у Оршу, каб уручыць кубкі, дыпломы і агучыць пераможцаў.

Як адзначыў дк. Алег Хмылко для «Каталіцкага Весніка», парафія-пераможца вызначалася не толькі па колькасці перамог ва ўсіх спаборніцтвах, але і за актыўны ўдзел у парафіядзе, згуртаванасць каманды, дапамогу іншаму, адносінах паміж сабой.

Тройка лепшых каманд вызначылася наступным чынам: 1 месца – Глыбокае, 2 месца – Ваўкалата, 3 месца – Пагошча.

Узнагароды:

Плаванне

1 група, хлопцы:
1 месца – Зіноўеў Алег;
2 месца — Кукуць Кірыл;
3 месца –Ляшкевіч Аляксандр;

2 група, хлопцы:
1 месца – Плота Аляксандр;
2 месца – Наумец Арцём;
3 месца – Бабровіч Яраслаў;
4 месца – Казачок Уладзіслаў;

2 група, дзяўчаты:
1 месца – Шапуцька Святлана;
2 месца – Кукшцель Яна;
3 месца – Кукшцель Дар’я;
4 месца – Вячэрская Наталля;
5 месца – Ластоўская Дар’я;

3 група, хлопцы:
1 месца – Прыходзька Віктар;
2 месца – Зіноўеў Яўген.

Бег, 100м

Дзяўчаты, група А:
1 месца – Грыцкевіч Марыя (Глыбокае);
2 месца – Кузьміч Яна (Варапаева);
3 месца – Кімстач Яна (Ваўкалата);

Дзяўчаты, група В:
1 месца – Іваноўская Дар’я (Глыбокае);
2 месца – Валеўка Паліна (Мёры);
3 месца – Жук Яна (Варапаева);

Дзяўчаты, група С:
1 месца – Малец Аляксандра (Глыбокае);
2 месца – Груцо Дар’я (Дуброўна);

Хлопцы, група А:
1 месца – Ядзяла Арцём (Пагошча);
2 месца – Зуеў Міхаіл (Пагошча);
3 месца – Янковіч Павел (Ваўкалата);

Хлопцы, група В:
1 месца – Болтуць Вадзім (Глыбокае);
2 месца – Плюта Аляксандр (Ваўкалата);
3 месца – Рудак Даніла (Глыбокае);

Хлопцы, група С:
1 месца – Чырвоны Юрый (Ваўкалата);
2 месца – Булгак Аляксандр (Мёры);
3 месца – Ляшкевіч Аляксандр (Глыбокае);

Прыжкі

Дзяўчаты, група А:
1 месца – Рэут Паліна (Мёры);
2 месца – Шмель Дар’я (Ваўкалата);
3 месца – Кімстач Яна (Ваўкалата);

Дзяўчаты, група В:
1 месца – Іваноўская Дар’я (Глыбокае);
2 месца – Жук Яна (Варапаева);
3 месца – Валеўка Паліна (Мёры);

Дзяўчаты, група С:
1 месца – Малец Аляксандра (Глыбокае);

Хлопцы, група А:
1 месца – Зуеў Міхаіл (Пагошча);
2 месца – Янковіч Павел (Ваўкалата);

Хлопцы, група В:
1 месца – Падрэз Сяргей (Ваўкалата);
2 месца – Плюта Аляксандр (Ваўкалата);
3 месца – Рудак Даніла (Глыбокае);

Хлопцы, група С:
1 месца – Януль Андрэй (Пагошча);
2 месца – Зіноўеў Алег (Новалукомль);
3 месца – Ляшкевіч Аляксандр (Глыбокае);

Валейбол:
1 месца – Ваўкалата;
2 месца – Глыбокае;
3 месца – Мёры;

Футбол:
1 месца – Ваўкалата;
2 месца – Мёры;
3 месца – Глыбокае;

Тэніс:
1 месца – Раманёк Ілля;
2 месца – Кейзік Арцём;
3 месца – Янковіч Макар;

Шашкі:
1 месца – Булгак Аляксандр;
2 месца – Зіноўеў Яўген;
3 месца – Грыбко Ян;

Конкурс малюнка:
1 месца – Красавена Сафія (Мёры);
2 месца – Кашчэева Эвеліна (Новалукомль);
3 месца – Іваноўская Дар’я (Глыбокае);

Гімн Парафіяды:
1 месца – Варапаева;
2 месца – Ваўкалата;
3 месца – Новалукомль;

Сцэнка:
1 месца – Пагошча;
2 месца – Новалукомль;
3 месца – Мёры;

Пераможцы ІІІ дыяцэзіяльнай парафіяды атрымалі ў падарунак двухтыднёвы адпачынак у Польшчы наступным летам і ўдзел у 30 міжнароднай парафіядзе ў Варшаве ў 2018 годзе.

Марына Сінкевіч, тэкст
Удзельнікі каманды з Глыбокага, фота

для друку для друку