Выстава і канферэнцыя аб Маці Тэрэзе пройдуць у ААН

mac tarezaВыстава і канферэнцыя прысвечаныя Маці Тэрэзе з Калькуты пройдуць у нью-ёркскай сядзібе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Мепапрыемствы адбудуцца ў кантэксце кананізацыі заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.

Выстава аб жыцці, дзейнасці і спадчыне Маці Тэрэзы была падрыхтавана місіяй Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН і амерыканскай праваабарончай арганізацыяй “Alliance Defending Freedom” (ADF).

Назва экспазіцыі: “Жыццё Маці Тэрэзы і яе спадчына для ААН”. Наведвальнікі змогуць з ёй пазнаёміцца 6-9 верасня. У апошні дзень выставы ў сядзібе арганізацыі адбудзецца канферэнцыяй прысвечаная будучай святой.

Маці Тэрэза з Калькуты наведвала сядзібу ААН у Нью-Ёрку ў 1985 г.. Яны выступіла перад Генеральнай Асамблеяй з нагоды 40-годдзя гэтай арганізацыі.

Заснавальніца кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові будзе кананізавана папам Францішкам 4 верасня 2016 г. на галоўнай ватыканскай плошчы. Рымскія ўрачыстасці з гэтай нагоды будуць трываць восем дзён.

У праграму гэтага святкавання ўключаны розныя мерапрыемствы:  выстава аб жыцці, духоўнасці і пасланні Маці Тэрэзы, сямейнае свята “З беднымі і для бедных”, св. Імшы на розных мовах, малітоўнае чуванне, спалучанае з Эўхарыстычнай адарацыяй, катэхеза папы Францішка, музычная араторыя, напісаная ў гонар новай святой і магчымасць ўшанаваць яе рэліквіі.

Ватыканскае радыё

для друку для друку