Выстава да 500-годдзя друку беларускай Бібліі адкрыецца ў Віцебску

У галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску 23 чэрвеня адкрыецца выстава «Горад Францыска Скарыны вачыма мастакоў».

Гэта выстава па матывах пленэраў імя Яна Хруцкага, якая прысвечаная да 500-годдзя друку беларускай Бібліі. У галерыі будуць прадстаўлены карціны Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцер Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксе Яўсеева.

Пачатак у 17 гадзін.
Адрас: г. Віцебск, вул. Чкалава, 5а.

для друку для друку