«Выратуем святыню разам!» На рэстаўрацыю касцёла Перамянення Пана ў Германавічах патрабуюцца сродкі

Высока ў неба ўзнімаецца касцёл, пабудаваны на ўзвышшы ў цэнтры Германавіч, на працягу стагоддзяў ён уражвае сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Амаль кожны дзень яго наведваюць людзі, каб звярнуцца да Бога ў сваёй малітве, падзякаваць за апеку, падтрымку на жыццёвым шляху, папрасіць аб заступніцтве, здароўі, сямейным дабрабыце, аб міры.

Сумнай старонкай у яго гісторыі з’яўляецца час з 1948 па 1988 гады, калі касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі.

Сёння, каб касцёл Перамянення Пана і надалей працягваў радаваць сваёй прыгажосцю, патрэбны сродкі на яго рэстаўрацыю. Усе жадаючыя могуць унесці свой уклад у важную справу аднаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта пачэсная і патрэбная справа, якая патрабуе агульных намаганняў дзяржавы, насельніцтва, духавенства.

Пералічыць сродкі можна на разліковы рахунак № BY96BAPB30154820100120000000 ў філіяле ААТ «Белаграпрамбанк» Віцебскае абласное ўпраўленне, БИК BAPBBY22424

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца, патэлефанаваўшы ксяндзу Яну Пугачову: (8-029) 290-81-45.

klich.by

Чытайце таксама: У Германавічах адзначылі 230-гадовы юбілей касцёла

для друку для друку