Выпускнікі школ са Шчучына здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай

16 і 17 красавіка для выпускнікоў школ са Шчучына была арганізавана пілігрымка ў Будслаў, падчас якой маладыя людзі, перад цудоўным абразом Найсвяцейшай Панны Марыі, маглі скласці свае просьбы аб духоўнай падтрымцы на час іспытаў, а таксама просьбы аб добрым выбары жыццёвай дарогі.

Менавіта ў гэтай інтэнцыі ў санктуарыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў яго кусташ а. Віктар Бурлака OFM.

Моладзь мела таксама магчымасць наведаць мноства цікавых месцаў і святынь Беларусі, такіх як касцёл Св. Пятра і Паўла і адну з найстарэйшых беларускіх мячэцяў, што знаходзіцца ў Іўі; памаліцца і даведацца гісторыю цудоўных абразоў у санктуарыях у Гудагаі і Барунах, убачыць адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў у Гервятах, а таксама месца, дзе было падпісана пагадненне ў 1385 годзе паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам ў Крэве; адпачыць на самым вялікім возеры ў Беларусі — Нарачы і самым вялікім вадасховішчы ў Вілейцы; убачыць таямнічы замак у Гальшанах, а таксама сустрэцца і пазнаць гасціннасць людзей, святароў і манахаў у святынях Нарачы, Мядзеля і Вілейкі.

Так прайшла яшчэ адна, ужо сёмая ў гісторыі шчучынскай парафіі, пілігрымка выпускнікоў да Будслава.

Ірына Станейка, тэкст;
Людміла Казлова і Андрэй Арціш, фота

для друку для друку