Выпускнікі Гродзенскай семінарыі праз 15 гадоў сустрэліся ў сваёй Аlma Mater

12 18 мая біскуп Алег Буткевіч разам са сваімі аднакурснікамі сустрэліся на супольнай Эўхарыстыі ў капліцы Гродзенскай Духоўнай семінарыі. У гэтым святым месцы кожны з іх падчас семінарыйнай фармацыі правёў шмат часу, каб паглыбіць духоўную сувязь з Хрыстом у распазнані свайго паклікання. Прайшло ўжо 15 гадоў, як выпускнікі семінарыі атрымалі святарскія пасвячэнні і пачалі распаўсюджваць Евангелле ў розных кутках свету.

Кс. біскуп у гаміліі, звяртаючыся да клерыкаў, адзначыў, як важна памятаць аб чысціні сваіх інтэнцый і цаніць кожную хвіліну, праведзеную ў семінарыі. Таксама была выказана падзяка ўсім прафесарам і выхавацелям за прыклад уласнага жыцця і дапамогу ў паглыбенні ведаў аб загадкавай  таямніцы Божай любові.2015-05-20-sem2

для друку для друку