Вынікі катэхетычнага года падвялі ў Шчучыне

28 мая ў Шчучыне адбылося афіцыйнае заканчэнне і падсумаванне чарговага школьнага і катэхетычнага года. Мерапрыемства прайшло ў некалькі этапаў. На мінулым тыдні вынікі катэхетычных заняткаў падвялі для некаторых класаў і парафіяльных груп.

21 мая для адзінаццацікласнікаў быў арганізаваны развітальны вясёлы вечар, падчас якога былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнне катэхезы пры касцёле.

24 мая вучні 10 класаў дзякавалі Богу за прыняты ў мінулым годзе сакрамант бежмавання. Пасля ўрачыстай св. Імшы ў гэтай інтэнцыі адбылася рэкрэацыйная частка спаткання з рознымі цікавымі конкурсамі і спажываннем печаных каўбасак.

Падсумаванне школьнага года мелі і парафіяльныя групы. 27 мая адбыліся выбары лепшага міністранта і лепшай харысткі парафіі. Моладзь, якая ўвесь час сачыла адзін за адным, магла сама ацаніць і выбраць асобу, у якой бачыць прыклад для пераймання. Для літургічнай службы алтара, дзіцячай суполкі, моладзевага хору «Calasanz» і іх бацькоў адбылася Эўхарыстыя, пасля якой на свежым паветры ўсе разам адпачывалі, бавіліся і атрымлівалі ўзнагароды.

Агульным падсумаваннем для ўсіх удзельнікаў парафіяльных катэхез стала св. Імша ў нядзелю, 28 мая. Ужо па традыцыі, у гэты дзень адзінаццацікласнікі перадалі фігурку св. Юзафа Каласанса сваім маладзейшым сябрам у знак вернасці і пастаяннай прысутнасці на катэхетычных занятках.

а. Віталь Слука, тэкст
Людміла Казлова, фота

для друку для друку