Выкрадзены ў Нігерыі святар адпушчаны без атрымання выкупу

akinКсёндз Эмануэль Акінгбадэ, святар касцёла святога Бенедыкта ў горадзе Іда-Экіці на Паўднёвым Захадзе Нігерыі, выкрадзены 8 чэрвеня, быў адпушчаны, паведаміў прэсе біскуп Фелікс Аджакае, дадаўшы, што святар быў адпушчаны 16 чэрвеня пасля перамоваў з выкрадальнікамі.

Апошнія патрабавалі вялікую суму грошай, але біскуп патлумачыў ім, што Касцёл не з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй і таму не валодае такімі сродкамі. У саборы святога Патрыка ў Абуджы была праведзена падзячная імша.

krynica.info

для друку для друку