Выдадзены даведнік па Рыме для бедных

“Дзе паесці, паспаць і памыцца” – так называецца даведнік па Рыме для бедных, які быў выдадзены каталіцкай дабрачыннай “Супольнасцю св. Эгідзія”. 253-старонкавая кніга стала вельмі актуальнай у кантэксце халадоў, якія прыйшлі на Апеніны. Усе 8 тыс. асобнікаў выдання ўжо былі раздадзены патрабуючым. Жадаючыя могуць таксама спампаваць яго ў інтэрнэце.

Даведнік утрымлівае на сваіх старонках адрасы рымскіх структур, у якіх бедныя могуць атрымаць самую розную дапамогу, прычым гаворка ідзе не толькі пра бясплатныя сталоўкі і прытулкі, але таксама пра арганізацыі, якія аказваюць прававую, медыцынскую падтрымку, якія дапамогуць аднавіць згубленыя дакументы ці знайсці падпрацоўку.

Кніга падзелена на чатырнаццаць раздзелаў. Усяго тут змешчана 564 адрасы. Сярод іх месцы знаходжання: 41 сталоўкі і 40 пунктаў раздачы гарачай ежы, 47 начных прытулкаў, 27 душавых, 39 амбулаторыяў, шпіталёў і мабільных медыцынскіх пунктаў, 166 цэнтраў, у якіх можна атрымаць псіхалагічную падтрымку ці знайсці падпрацоўку, 98 з якіх – парафіяльныя, 10 тэлефонных нумароў неадкладнай дапамогі.

Даведнік прысвечаны памяці Мадэсты Валенці, 71-гадовай бяздомнай італьянкі, якая жыла на рымскім чыгуначным вакзале “Тэрміні” і памерла зімой 1983 г. без своечасовай медыцынскай дапамогі, паколькі персанал хуткай дапамогі, якая была для яе выклікана, палічыў жанчыну вельмі бруднай і адмовіўся дакранацца да яе.

Кнігі з карыснымі адрасамі для бедных “Супольнасць св. Эгідзія” выдае штогадова, заўсёды дапаўняючы іх новымі дадзенымі. Даведнікі публікуюцца не толькі для Рыма, але таксама для іншых буйных гарадоў Італіі: Мілана, Неапаля, Падуі, Генуі. У 2010 было падрыхтавана аналагічнае выданне для Буэнас-Айрэса, а ў 2015 і 2016 г. адпаведна для Барселоны і Мадрыда.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі