Вулічная акадэмія тэалогіі ўлетку з’явілася ў Львове

Вулічная акадэмія тэалогіі (ВАТ-2019) — гэта моладзевы праект, які дапамагае знайсці адказы на складаныя жыццёвыя сітуацыі. І ўсё гэта адбываецца праз нефармальную размову, як у старажытнай Грэцыі …

Вулічная тэалагічная акадэмія — гэта пяць лекцый на розныя тэмы, літаральна на вуліцы: у парку імя І. Франка пад дрэвам. Так вучылі выдатныя філосафы, напрыклад, Арыстоцель, таму арганізатары вырашылі выкарыстаць гэты досвед. Першую такую сустрэчу, летам 2019 г., праводзілі толькі святары Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы і адна законная сястра УГКЦ, якую арганізатары запрасілі на першую сустрэчу, але пазней сярод лектараў з’явіліся і свецкія.

Праект стартаваў у ліпені 2019 года і ўжо прайшлі чатыры сустрэчы. Першая была прысвечана адрозненням паміж абрадамі. Дакладчыкі разам з аўдыторыяй шукалі агульныя і адметныя рысы паміж лацінскім і ўсходнім абрадамі, разважалі пра Праваслаўную царкву і чаму так важна быць далучаным да пэўнай Царквы, абраду і парафіі.

Другая лекцыя была прысвечана адносінам паміж закаханымі. Айцец распавядаў пра тое, чаму важна паважаць адзін аднаго, але таксама адказаў на надзённыя пытанні пра фемінізм і развод.

Тэмай трэцяй лекцыі была музыка ў Касцёле. Святар казаў пра музыку ў літургіі і спяваў шмат розных песень. Усё гэта дапаўнялася цікавымі кнігамі са старадаўнімі нотамі і музыкай з YouTube.

На чацвёртую лекцыю арганізатары запрасілі біскупа Эдварда Кава, які распавёў пра «Касцёльныя грошы».

Заключнай лекцыяй праекта стане: «Касцёл і СМІ: Навошта Папе Твітар?» Лекцыя адбудзецца там жа, у той жа час, у апошні дзень лета — 31 жніўня ў 17:30 (Львоў). Таксама можна сачыць за прамым эфірам на старонцы ВАТ у Facebook.

Для «выпускнікоў» вулічнай акадэміі арганізатары падрыхтавалі на памяць адмысловыя пасведчанні ўдзельнікаў, а перад апошняй лекцыяй нават абвясцілі конкурс з магчымасцю выйграць цікавы сувенір.

Адным словам, ВАТ — гэта арыгінальны зарад на летнія вечары. Кожная сустрэча — гэта новы шанец каб змяніць жыццё, а вулічная акадэмія — гэта менавіта той невялікі імпульс, магчыма ўсяго ў некалькі ват, які дапамагае змяніць сваё жыццё.

CREDO

для друку для друку