Вучыцца любіць: у Оршы пройдзе сустрэча «Вінаграднік»

i_1516100Арганізатары запрашаюць на чарговую сустрэчу «Вінаграднік«, на якой удзельнікі будуць вучыцца любіць, асабліва разважаючы над словамі апостала Яна «дасканалая любоў праганяе страх».

Што такое дасканалая любоў? Якая яна? Якой жа яна павінна быць, што нават страх адыходзіць? Ці сімпатыі, закаханасць, эмацыйныя перажыванні на малітве — гэта дасканалая любоў? Ці дасканалая любоў проста так не прыходзіць? Гэта вялікая праца, гэта доўгі працэс.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 07.05.2015 (чацвер) па тэлефоне: +375 29 5004088 .

Расклад:

9.00 СНЯДАННЕ

10.00 РАНІШНЯЯ МАЛІТВА

10.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ І

11.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ ІІ

12.45 АБЕД, ВОЛЬНЫ ЧАС

13.30 АДАРАЦЫЯ, СПОВЕДЗЬ, РАЗМОВЫ

16.30 СВЯТАЯ ІМША

17.30 ВЯЧЭРА

18.30-21.00 МАЛІТВА БЛАСЛАЎЛЕННЯ

для друку для друку