Вось як правільна выходзяць замуж… за Езуса!

Архідыяцэзія Трані-Барлетта-Бішэлье распаўсюдзіла на сваёй Фэйсбук-старонцы альбом з уступлення ў навіцыят с. Марыі Вікторыі, паведамляе партал Credo. Архідыяцэзія знаходзіцца на поўдні Італіі, уваходзіць у мітраполію Бары-Бітонта ў правінцыі Апулія. 

27 красавіка 2018 года ў бэнэдыктынскім абацтве св. Роджэра Канскага ў Барлетта была прынята ў навіцыят сястра Марыя Вікторыя ад Крыжа. Гэту падзею вырашылі прадставіць так, каб наглядна паказаць, што ёсць кансэкраванае жыццё: сясцёр нездарма называюць нявестамі Хрыста. Парадуемся разам з гэтай нявестай!

для друку для друку