Вядомая індыйская кінакампанія «Балівуд» здыме фільм пра святую Маці Тэрэзу з Калькуты

Вядомая ва ўсім свеце кінакампанія вядзе здымкі фільма пра манашку, якая прысвяціла сваё жыццё бедным жыхарам Калькуты. Такую інфармацыю апублікаваў брытанскі партал «The List».

Фільм будзе называцца «Святая Маці Тэрэза» і расказваць пра жыццё манашкі, якая працавала ў Індыі і стала вядомай, дзякуючы таму, што дапамагала яе бедным жыхарам. Нядаўна была кананізавана Папам Францішкам.

Па паведамленні «The List», рэжысёрам фільма будзе Сэм Упадхяй, а ролі будуць выконваць як індыйскія, так і замежныя акцёры. Прэм’ера «Святой Маці Тэрэзы» плануецца на 2020 год.

Стваральнікі фільма сустрэліся з сястрой Мары Піерык, цяперашняй генеральнай настаяцельніцай Місіянерак Міласэрнасці — кангрэгацыі, заснаванай св. Маці Тэрэзай 1948 г., каб атрымаць ад яе блаславенне на гэту справу.

Рэжысёр фільм сказаў пра Маці Тэрэзу з Калькуты, што яна — «глабальны вобраз. Мы запэўніваем, што прыкладзём усе намаганні, каб ушанаваць яе высакародную душу». Рэжысёр дадаў, што здымачная група «зробіць усё, на што здольная, каб распаўсюдзіць пасланне свету, любові і чалавечнасці, якія адлюстроўвала св. Маці Тэрэза».

deon.pl

для друку для друку