Віцебскія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі

vicebsk_legion109 красавіка ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыўся чарговы сход “Легіёну Марыі” Віцебскай курыі – Acies.

Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў.

Святую Імшу цэлебраваў а. Крыштаф Коц’ян ОР, які кіруе Віцебскай курыяй «Беззаганнага Зачацця Панны Марыі». Падчас Эўхарыстыі легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Каралеве Легіёну.

Сустрэчу ўдзельнікі руху прадоўжылі ў кавярні, дзе за кубачкам духмянай гарбаты абмяркоўвалі падзеі з жыцця Легіёну і паразмаўлялі аб тым, як сустрэць юбілей Віцебскай курыі, якой у маі спаўняецца 20 год.

У кавярню да легіянераў завітаў біскуп Алег Буткевіч. Віцебскі ардынарый прывітаў усіх прысутных і разам з імі пачаставаўся гарбатай.

Анатоль Бандарчук–Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку