Віцебскі «Карытас» дапамог дзецям, хворым на анкалогію

У сядзібе Віцебскага «Карытас» адбылася сустрэча супрацоўнікаў гэтай арганізацыі з бацькамі і іх дзеткамі, якія змагаюцца з анкалогіяй. З нагоды калядных і навагодніх святаў дабрачынная арганізацыя падрыхтавала незвычайныя падарункі.

Сярод смакоццяў і салодкіх пачастункаў у святочных пакунках знаходзіліся лекі, якія так неабходныя хворым дзеткам.

На мерапрыемстве прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўручыў падарункі дзецям. Варта зазначыць, што практыка дапамогі хворым дзецям ў Віцебскім “Карытас” існуе ўжо даўно.

Арганізацыя дапамагае не толькі паасобным людзям, але і цэлым установам, такім як шпіталі і спецыялізаваныя цэнтры.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота

для друку для друку