Віцебскі Карытас ахвяраваў абутак для выхаванцаў дзіцячага дома Віцебска

dom-internat_Vitebsk39У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак.

Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду.

Кароткую экскурсію для гасцей інтэрната правяла дырэктар гэтай установы Культэнка Наталля
Уладзіміраўна. Трэба адзначыць, што інтэрнат забяспечаны ўсім неабходным на самым вялікім
узроўні. У будынку адноўлены і актыўна выкарыстоўваецца басейн для дзетак.

Аднак дапамога ніколі не бывае лішняй нават для такой добра ўпарадкаванай ўстановы. Таму
дырэктары дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

Госці з каталіцкай арганізацыі і маленькія гаспадары інтэрната разам правялі шмат цудоўных хвілін каля святочнай елкі. Яны разам вадзілі хараводы і спявалі вясёлыя песні.

кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота

для друку для друку