Сталі вядомыя тэрміны біскупскай візітацыі ў Віцебскай дыяцэзіі

kos_iis_mil_big20 лютага канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак паведаміў, што ў красавіку 2016 года распачынаецца пастырская візітацыя парафій. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях.

Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла.

Расклад візітацыі парафій у Віцебскай дыяцэзіі:

10 красавіка — парафія Святога Юзафа, Орша;
17 красавіка — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі, Орша;
24 красавіка — парафія Святога Антонія, Талачын;
26 красавіка — парафія Маці Божай Фацімскай, Дуброўна;
8 мая — парафія Святога Лаўрэнція, Ушачы, парафія ў Блізніцы;
15 мая — парафія Святога Казіміра, Лепель;
21 мая — парафія Святой Марыі Магдалены, Новалукомль;
21 мая — парафія Перамянення Пана, Чашнікі;
5 чэрвеня — парафія Святога Айца Піо, Лёзна;
12 чэрвеня — парафія Святога Антонія, Віцебск;
19 чэрвеня — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, Гарадок;
26 чэрвеня — парафія Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча, Шуміліна.
У раскладзе магчымы змены.

Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла (Кодэксе Кананічнага Права).

Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла.

для друку для друку