13 сакавіка 2016 года ў Віцебскай катэдры нядзельную Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Але адметным стала тое, што ксёндз Ян Кароткін канцэлебраваў святую Імшу ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў якасці вікарыя апошні раз – у сувязі з новым прызначэннем вікарыя ў глыбоцкую парафію Святой Тройцы.
Шмат цёплых слоў падзякі за яго нялёгкі шлях святара і слоў пажаданняў прагучала ў адрас шаноўнага і любімага віцебскімі парафіянамі ксяндза Яна. У некаторых прысутных ад смутку з’явіліся на вачах слёзы.
Здароўя, шчасця паважанаму ксяндзу Яну і новых добразычлівых вернікаў, якія б любілі і паважалі яго.
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
