- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Віцебская дыяцэзія далучылася да Апостальства дапамогі душам чыстцовым

mogilki [1]Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў Мёрах, стала вядома, што ў Віцебскай дыяцэзіі распачынае дзейнасць рух Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ).

АДДЧ — форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 годзе ў Закрочыме (Польшча). Апостальства ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўвалі да сясцёр Кангрэгацыі свецкія людзі.

Абавязкі сяброў АДДЧ:

Адказным за дзейнасць і развіццё АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі прызначаны а. Лукаш Красінскі SDS.

З далучэннем Віцебскай дыяцэзіі да АДДЧ справа Апостальства распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі.

Больш падрабязна пра дзейнасць Апостальства, а таксама кантакты з адказнымі ў кожнай дыяцэзіі можна паглядзець на сайце руху: apostalstva.by [2].

Валянціна Грамыка, catholic.by [3]