Віншуем з Вялікаднем!

Паважаныя наведвальнікі CatholicNews.by!

Шчыра віншуем вас са Святам Вялікадня. Дзень Уваскрасення Пана напаўняе ўсіх нас радасцю і шчасцем. Быць можа, мінулыя дні і месяцы былі прасякнуты болем і горыччу. Вялікая пятніца немінуча прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Аднак, мы жывём вераю ў Хрыстовае і нашае ўваскрасенне. “Калі б Хрыстус не ўваскрос – дарэмная была б нашая вера”, — кажа апостал Павел. (1 Кар 15,14). “Бог ёсць Богам жывых і для яго ўсё жыве”, – такія радкі мы знаходзім у Евангеллі паводле Яна. (Лк 20,38).

Сённяшні свет сваімі трагічнымі падзеямі спрабуе пераканаць нас, што зло перамагае, што быць вернікам не так і важна. Аднак, дарагі браце, дарагая сястра, мы павінны трываць у тым дары, які атрымалі ад Касцёла. Бо вера нашая — гэта задатак вечных дабротаў і вечнага шчасця.

Яшчэ раз шчыра віншуем вас са Святам Хрыстовага Уваскрасення! Няхай вашае жыццё поўніцца шчасцем, здароўем і дабрабытам. Няхай пануе мір і салідарнасць у Вашых сем’ях.

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Аллелюя!

Кс. Віктар Місевіч і рэдакцыя“Каталіцкага Весніка”

для друку для друку