Віншуем усіх святароў з днём святарства!

«Няхай благаслаўляе цябе Пан
і аберагае!
Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою,
і адорыць ласкай.
Няхай Пан скіруе на цябе свой позірк
і адорыць супакоем»
(Ліч 6, 24-26)

Шаноўныя святары!

У дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства хочам перад усім падзякаваць Вам за тое, што аднойчы, Вы адкінулі свой уласны шлях і адгукнуліся на далікатны голас Пана, які паклікаў Вас на ахвярнае, але такое патрэбнае служэнне. Сёння дзякуем Богу за вашыя сэрцы і рукі, праз якія вы ўдзяляеце нам святыя сакраманты. Вы з’яўляецеся нашымі сапраўднымі сябрамі ў дарозе да Неба. Сябрамі, якія дапамагаюць шукаць правільную дарогу, якія заўсёды маюць на нас час, каб паразмаўляць, накіраваць, абараніць ад адзіноты, падтрымаць, даць параду і дапамагчы ўстаць пасля падзення.

У гэты дзень просім для вас Божага благаслаўлення, апекі Дзевы Марыі і заступніцтва ўсіх святых. Заўсёды, у кожнай сітуацыі, будзьце Святлом Хрыста, адкрывайцеся на дзеянне Духа Святога і кіруйцеся Яго памкненнямі. Жадаем вам заўсёды адчуваць блізкасць і моцную сувязь з Тым, Хто паклікаў і паставіў Вас на гэтае служэнне. Няхай шлях гэтага служэння будзе плённы і шчаслівы!

З малітваю, рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

для друку для друку