Віншуем усіх матуль са Святам!

14 кастрычніка ў свеце адзначаецца Дзень маці. Кожны прызнае, што ў нашым жыцці Мама — гэта асаблівы чалавек. Гэта дар ад Бога, які заўсёды любіць. Гэта бясцэнны скарб, які трэба ахоўваць удзень і ўначы. 

Дарагія матулі, якія прысвячаеце так шмат сэрца сваім дзецям, пакладаеце шмат намаганняў у іх выхаванне, рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» складае вам найлепшыя пажаданні з нагоды свята: здароўя, усмешак, цярпення і гонару за сваіх дзяцей. Будзьце на ўзор Нябеснай Маці Марыі такімі ж ахвярнымі, шчырымі, пакорнымі і любячымі!

Прапануем для прагляду відэаролік, які быў зняты адмыслова да гэтага свята ў мінулым годзе. Маленькія вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім шчыра распавядаюць пра сваіх матуль і віншуюць іх.

Беражыце сваіх матуль і кахайце іх усім сваім сэрцам!

для друку для друку