Віншуем са святам Божага Нараджэння!

holly“Не спі, абудзіся!
Хрыстус нарадзіўся!”

Паважаныя карыстальнікі сайта catholicnews.by  і чытачы “Каталіцкага Весніка”!

Ад усяго сэрца хочам павіншаваць Вас з радасным, збаўчым і даючым новую надзею святам Божага Нараджэння!

Жадаем усім Вам вялікай радасці, любові, супакою і добрабыту ў Вашых сем’ях.

Няхай у сэрцы заўсёды будзе месца для нованароджанага Езуса, які прыйшоў на свет, каб нас збавіць.

Няхай святло Бэтлеемскай зоркі няспынна асвячае ваш жыццёвы шлях і дапамагае ісці сапраўднай дарогай, якая прывядзе нас да Езуса Хрыста.

Добрых і шчаслівых вам святаў!

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка”

для друку для друку