Віншуем галоўнага рэдактара з 15-й гадавінай святарства

15 мая 2004 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Віктар Місевіч прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна.

З нагоды 15-й гадавіны святарства шчыра віншуем галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка» кс. Віктара. Жадаем, каб усё сваё жыццё крочылі з даверам і надзеяй за Панам. Усё, што робіце, чыніце з запалам. Божай ласкі і мудрасці Вам, а таксама людской спагады. Добрага здароўя, шмат радасці і прыгожых плёнаў у святарскім служэнні.

Няхай Святы Дух напаўняе сваім святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння, Езус заўсёды будзе вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.

Супрацоўнікі рэдакцыі і чытачы «Каталіцкага Весніка» і партала CatholicNews.by

для друку для друку