Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

Віцебск, 18 студзеня 2014 года

Ваша Эксцэленцыя!

Паважаны біскуп Алег!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння!

З гэтай нагоды хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, патрэбных сіл у выкананні пастырскага і біскупскага служэння, дароў мудрасці, розуму, мужнасці.

Няхай Той, хто з’яўляецца Добрым Пастырам вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі.

Няхай Марыя, Маці Касцёла разам са святымі і бласлаўлёнымі сведкамі веры будуць заступнікамі перад Айцом у небе ва ўсіх Вашых справах і ўсёй дыяцэзіяльнай сям’і.

Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой верай, надзеяй і любоўю.

для друку для друку