Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

Віцебск, 18 студзеня 2014 года

6 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці.

Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння!

Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады і дабрыню, за навучанне любіць Бога і бліжняга.

Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас на далейшую паслугу і заўсёды атуляе сваёй апекай, Маці Божая Браслаўская клапоціцца пра кожны дзень Вашага жыцця. Няхай нястомная Ваша праца на Панскай ніве выдасць прыгожы плён, а самааддача, з якой Вы выконваеце сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання і для шматлікіх пакліканняў.

Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу і праслаўляем Яго за Ваша пакліканне, годнае спаўненне Божай волі і служэнне ў нашай Віцебскай дыяцэзіі. Няхай заўсёдным натхненнем будуць вочы людзей, якія праз Вашае служэнне пазналі Бога ў сваім жыцці.

для друку для друку