Віншуем біскупа Алега Буткевіча з 5-годдзем біскупскай сакры!

Ваша Эксцэленцыя!

Паважаны біскуп Алег!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з 5-годдзем біскупскага пасвячэння!

З гэтай нагоды хочам скласці Вам самыя найлепшыя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, супакою і радасці, патрэбных сіл і мудрасці ў выкананні пастырскага і біскупскага служэння.

Няхай Добры Бог вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі.

Няхай Марыя, Маці Касцёла, атуляе сваёй апекай ва ўсіх Вашых справах і ўсёй дыяцэзіяльнай сям’і.

Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой і моцнай верай, надзеяй і любоўю.

 

для друку для друку