Віншаванне галоўнага рэдактара са святам 8 Сакавіка

sakavikДарагія дзяўчаты і жанчыны, сёстры ў Хрысце!

Шчыра віншую вас са святам 8 Сакавіка. Няхай гэты дзень будзе не адзіным, калі ў вас ёсць добры настрой, увага навакольных і прыемныя падарункі. Жадаю вам, каб тая пяшчота, якой адорваеце сваіх блізкіх, пастаянна да вас вярталася ў сто разоў большай. Няхай вам шчасціць на працы і ў адпачынку. Прыгажэйце кожнага дня фізічна і духоўна. Будзьце багатымі Словам, якое нарадзілася з Жанчыны. Шчасця вам, здароўя і спаўнення ўсіх мараў!

Кс. Віктар Місевіч, галоўны рэдактар “Каталіцкага Весніка”

для друку для друку