«Вінаграднік» зноў запрашае

vinagradnikЧарговая сустрэча адбудзецца 13 чэрвеня на тэму «Першынства для Бога». Магчыма, для некага гэтая тэма і банальная і вядомая, але веру, што менавіта яна павінна прагучаць на чарговым «Вінаградніку».

Першынства для Бога — гэта не элемент пабожнасці. Мы можам думаць, што калі я веруючы, не раблю цяжкіх грахоў і шмат малюся, то аўтаматычна даў першае месца Бога. Але гэта не так. Калі я баюся, што магу не справіцца, калі перажываю, што не кантралюю сітуацыі, калі не магу прымірыцца з тым, што ёсць у маім жыцці пытанні, на якія пакуль што няма адказу, а можа і не будзе ўвогуле — калі ўсё гэта ёсць, то я яшчэ не даў першынства Богу.

Я перакананы, што большасць нашых праблем не ад таго, што нас сустракаюць цяжкія сітуацыі, а ад таго, што мы спадзяемся на свае сілы і не даем першага месца для Бога. Яскравым біблейскім прыкладам для нашай тэмы з’яўляецца хаджэнне Пятра па вадзе. Пётр здольны стаяць на вадзе роўна столькі, колькі здольны глядзець на Езуса, а не на ваду і вятры.

Адрас: г. Орша, вул Савецкая, 6.
Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 11.06.2015 (чацвер).
Тэлефон для запісу:  +375 29 5004088 — а. Аляксандр

РАСКЛАД:
9.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва благаслаўлення.

Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «ВІНАГРАДНІК»!

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку