«Вінаграднік» у Оршы пройдзе 21 красавіка

Тэма чарговай сустрэчы «Вінаградніка», якая адбудзецца ў Оршы 21 красавіка, будзе — «Чалавек — святыня Духа Святога» 

Якая роля святароў у нашым жыцці? Некаторыя веруючыя не разумеюць таямніцу святарства і для іх святар — гэта толькі больш ці менш удалы лідар або арганізатар. Іншыя ж наадварот — ім здаецца, што ў духоўным свеце святар павінен усё ведаць, павінен не грашыць і не памыляцца. Можна сказаць, што такія людзі спадзяюцца на рукі святара больш чым на Бога. Часта гэта даволі камфортна — даверыцца святару, які будзе за цябе ўсё рашаць і адказваць на ўсе нялёгкія пытанні. Аднак гэта можа давесці да спецыфічнага разрыву асабістых адносінаў з Богам.

Многія праведнікі і прарокі не былі святарамі, але былі паслухмяныя Духу Святому. Перш за ўсё мы павінны памятаць, што кожны веруючы, які прыняў хрост, які пакаяўся і шукае Бога — гэта святыня Духа Святога.

На чарговай сустрэчы «Вінаградніка» вас чакае не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 19.04.2018 (чацвер). Тэлефон для запісу: +37529 500-40-88.

Расклад: 

09.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

для друку для друку