«Вінаграднік» і курс для старшакласнікаў «Закхей» пройдуць у Оршы

Рэкалекцыйны дом айцоў-марыянаў чакае вернікаў на апошні кастрычніцкі ўік-энд і восеньскія канікулы на запланаваныя мерапрыемствы.

27 кастрычніка  адбудзецца чарговы «Вінаграднік» на тэму «Навучыцца чакаць». Пачатак у 10.30, заканчэнне а 21-й гадзіне.

З 29 кастрычніка па 2 лістапада пройдзе курс «Закхей» для старшакласнікаў (9-11 класы). Пачатак у панядзелак у 13.00, заканчэнне ў пятніцу ў 13.30. Запіс абавязковы да 26 кастрычніка.

Уся дадатковая інфармацыя і запіс па тэл: +37529 713-02-33 — а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

для друку для друку