Вігілійнае спатканне для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць на Беларусі адбылося ў Шчучыне

Vigilijnaj_sustrecha piaray07Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Шчучыне адбылося вігілійнае спатканне для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць на Беларусі.

Традыцыйна спатканне распачалося супольнай малітвай на брэвіашы ў капліцы.

Падчас гэтай малітвы ўсе айцы аднавалі, зложаныя калісьці вечныя шлюбы: паслухмянасці, чыстасці, беднасці і клопату аб выхаванні дзяцей і моладзі.

Пасля заканчэння малітвы ўсе прысутныя сабраліся каля святочнога, вігілійнага стала.

Па традыцыі рэктар супольнасці прачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго ўсе змаглі падзяліцца аплаткам, складаючы адзін аднаму самыя найлепшыя пажаданні.

Завершылася спатканне супольным спевам калядак.

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку