Звычайная бабуля ў звычайнай беларускай вёсцы грае на аргане і спявае Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Вяскоўцы з Паланэчкі (Баранавіцкі р-н) прыйшлі ў святыню ўшанаваць Сэрца Езуса і адправіць чэрвеньскае набажэнства без святара, бо ксёндз адзін даязджае на пяць вёсак.
Звычайная беларуская вёска, касцёл 18 ст., вяскоўцы прыйшлі памаліцца (без ксяндза, бо ксёндз адзін на 5 вёсак) і паслухаць арган. Люблю Беларусь.
Опубликовано Глебом Лабадзенкой 3 июня 2018 г.
Глеб Лабадзенка, аўтар відэа, выклаў відэаролік у сацыяльную сетку, дзе бабуля-арганістка адразу стала зоркай фэйсбука: 25 тыс. праглядаў, 180 перапостаў, 290 лайкаў.
