Відэа, як манахіні танчаць на пляжы, стала хітом у Facebook

tancyВідэа з танцамі на пляжы сясцёр фаўстынак з Мыслібожа (Польшча) б’е рэкорды папулярнасці на Facebook.

Сёстры запісалі відэа, як разам з дзецьмі танчаць каля абраза Езуса Міласэрнага. Яны такім чынам «ловяць вецер у ветразі» перад Сусветнымі днямі моладзі, якія пройдуць у Кракаве.

Спачатку адна з сясцёр ставіць ля возера абраз Езуса, затым прыбягаюць другія законніцы. Некалькі фаўстынак пачынаюць танец, праз некаторы час да іх далучаюцца дзеці. У канцы сёстры расцягваюць надпіс: «Хто прагне і верыць у Мяне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е».

Па матэрыялах radioszczecin.pl

для друку для друку