Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку

25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі.

У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д.

Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ў духоўных практыкаваннях.

Другі дзень рэкалекцый быў часам інтэнсіўнага разважання Божага Слова, праз прызму місіянерскага досведу а. Антанэлла, і малітвы.

Апошні дзень рэкалекцый завершыўся супольнай нядзельнай Эўхарыстыяй. Навагрудчане і госці былі вельмі ўдзячныя Богу за магчымасць перажывання рэкалекцый і айцу рэкалекцыяністу за дар супольнай малітвы. Каталікі з ўсёй Беларусі мелі выдатную магчымасць больш пазнаёміцца з мясцовымі вернікамі, якія гасцінна іх прымалі ў сваіх дамах і дакрануцца да багатай духоўнай і культурнай спадчыны Наваградчыны.

К. Самусік, тэкст;
В. Раецкая, фота

для друку для друку