- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку ў Вострую Браму ў Міжнародны жаночы дзень

[1]Вернікі з Ліды разам са сваім духоўным кіраўніком кс. Юрыем Беганскім 8 сакавіка здзейснілі паломніцтва ў Вільню.

Пілігрымы пазнаёміліся са шматлікімі славутасцямі горада і прынялі ўдзел у св. Імшы каля алтара Маці Божай Вострабрамскай. Паломнікі маліліся ў інтэнцыі сваіх сем’яў і даверылі асаблівай апецы Маці Божай усіх жанчын.

Падчас казання галоўны арганізатар узгадаў словы Папы Пія XII, які той у 1942 годзе скіраваў да сужэнстваў, падкрэсліваючы годнасць і ролю жанчыны ў жыцці: «Жонка і маці — гэта сонца сям’і. Яна надзелена велікадушнасцю, адданасцю, чуллівасцю і далікатнасцю, якую праяўляе адносна ўсяго, што можа зрабіць шчаслівымі яе дзяцей і мужа.

У кожную жанчыну Богам закладзена мудрасць сэрца і разважлівасць. Дзякуючы гэтым дарам, нават калі жонка і маці спазнае горыч — адказвае дабрынёй. Такое сонца можа асвятліць самае пахмурнае неба.

Жонка з’яўляецца сонцам у сям’і таксама дзякуючы яснасці свайго погляду і цеплыні мовы. Яе вочы і голас пранікаюць глыбока ў душу, аддаляюць парывы гневу і прымушаюць мужа радавацца пасля цяжкага працоўнага дня.

[2]

Далікатнасць пачуццяў, вясёлы выраз твару, цішыня і лагодная ўсмешка надаюць жанчыне шарм вытанчанай, але простай кветкі, якая раскрывае пялёсткі, каб прыняць і адлюстраваць цяпло сонца».

На заканчэнне паломніцтва вернікі падзякавалі Маці Божай за ўсе атрыманыя ласкі.

grodnensis.by [3]