Вернікі з Ліды склалі ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне

lida_kamerun3«Асабліва актуальна гучыць сёння заклік “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” ў Год Міласэрнасці, які цяпер перажывае Паўсюдны Касцёл. Здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці з’яўляецца асноўным спосабам сведчання любові да бліжняга», — адзначыў дк. Андрэй Ганчар падчас казанняў на надзельных св. Імшах 29 мая ў піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, які летам бягучага года збіраецца на місію ў Камерун (Афрыка).

Падчас казанняў дк. Андрэй распавеў гісторыю свайго місіянерскага паклікання, адзначыўшы, што шлях да місіянерскага служэння адкрыў яшчэ падчас фармацыі ў семінарыі, затым удасканаліў сваю ўпэўненасць, што служэнне найбольш патрабуючым — гэта нясенне Евангелля тым, дзе пра яго яшчэ не чулі, і з’яўляецца шляхам, па якім ён хоча ісці, што адкрыў асабіста для сябе падчас місіянерскай практыкі ў Казахстане.

Усведамляючы, што місіянерская праца з’яўляецца нялёгкім выпрабаваннем, патрабуючым не толькі малітоўнай, але і фінансавай падтрымкі, пасля св. Імшаў вернікі мелі магчымасць скласці ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне.

lida_kamerun5

Памятаючы словы Папы Францішка, што ігнараваць беднага — тое ж, што пагарджаць Богам, заклікаем да малітвы ў інтэнцыі дк. Андрэя Ганчара, а таксама дзяцей, да якіх ён накіроўваецца.

Аляксандр Снапко, тэкст
Маргарыта Снапко, фота

для друку для друку