Вернікі шчучынскай парафіі дапамаглі мясцовай бальніцы

4 мая пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай са Шчучына а. Андрэй Агель SchP ад імя ўсіх вернікаў парафіяльнай супольнасці перадаў у мясцовую цэнтральную раённую бальніцу санітарна-гігіенічныя камбінезоны.

Спецвопратку атрымалася закупіць дзякуючы сабраным у парафіі сродкам, адказваючы тым самым на Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй каранавірусу.

Сродкі індывідуальнай абароны былі перададзеныя асабіста галоўнаму ўрачу Шчучынскай ЦРБ — Загароўскаму Івану Уладзіміравічу і намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай частцы — Чэхуновай Людміле Мар’янаўне

А. Віталій Слука
Фота: Ганна Каспер (Шчучынская раённая газета «Дзяннiца»)

для друку для друку