Вернікі гродзенскай парафіі падрыхтавалі флэшмоб для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

«А ўчора з вячора засвяціла зора!» – такімі словамі вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанкa) падзяліліся радасцю ад Нараджэння Езуса ў гандлёвым цэнтры «OldCity».

26 снежня дзеці, моладзь і дарослыя прадставілі святочны флэшмоб, падчас якога хацелі данесці жыхарам горада, што менавіта зараз адбываецца найвялікшы з цудаў – прыйсце ў свет Божага Дзіцяці. Праз спеў, танцы і касцюмы з батлейкі вернікі жадалі адцягнуць увагу людзей ад мітусні і пакупак, а скіраваць іх зрок на ўбогія бэтлеемскія яслі.

Распачала прадстаўленне Зорачка, якая заклікала да супольнай радасці ад Нараджэння Маленькага Бога. Паступова да яе далучыліся, анёлы, пастушкі, каралі і, вядома, Юзаф, Марыя і Дзіцятка Езус.

Напрыканцы словы віншавання да ўсіх вернікаў скіраваў вікарый парафіі кс. Андрэй Белаблоцкі.

Будзем жа мець надзею, што гэтае выдарэнне ўзрушыла і кранула сэрцы тых, хто на той момант з Божага Провіду прысутнічаў у гандлёвым цэнтры!

С. Вікторыя Галуза, grodnensis.by

для друку для друку