- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Вернікі Ашмянаў усталявалі вялізны крыж на «Галгофе»

[1]Больш за дваццаць годоў католікі Ашмянаў сустракаюць вербную нядзелю хросным ходам праз увесь горад да гары, якую мясцовыя жыхары называюць Галгофай. Непадалёк ад яе знаходзяцца парэшткі былога францысканскага касцёла.

Напярэдадні свята выразаецца крыж, памер якога перавышае чатыры метры, а вага не менш за 400 кг.

Вернікі нясуць яго на сваіх плячах увесь час, не апускаючы яго на зямлю. Паводле традыцыі, падчас шэсьця робяцца 14 прыпынкаў – столькі ж рабіў Езус падчас свайго апошняга падарожжа на Галгофу.

[2]

Мясцовыя жыхары з асаблівай дбайнасьцю рыхтуюць месцы гэтых прыпынкаў: выносяць на вуліцу сталы, якія засцілаюць святочнымі абрусамі, упрыгожваюць абразамі, кветкамі ды дыванамі.

Радыё Свабода [7]