Гродзенская рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, у квартале Альшанка, атрымала дазвол на пабудову храма. На працягу трох год збіраліся парафіяне ля маленькай каплічкі.
Іхнія звароты ў розныя ўстановы прынеслі плён. Кажа пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда: «На сённяшні дзень у нашай парафіі каля 3000 вернікаў. Сёння ўжо можна абвясціць такую вялікую, радасную навіну, што мы атрымалі пляц пад будову святыні. Тыя дакументы, якія трэба было скласці, тыя дазволы, а астатні дазвол быў ад кіраўніка краіны, мы атрымалі. Цяпер будзе створаны спецыяльны калектыў людзей, штаб, які будзе распрацоўваць праект і таксама замовіць геадэзію.»
Пад храм вылучына 58 сотак зямлі. Пробашч мяркуе, што старую капліцу ўдасца перанесці на пляц ля касцёла, як гістарычны для парафіі аб’ект.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
