Верхнядзвінская парафія прывітала новага пробашча і адзначыла парафіяльнае свята

IMG_4677У мінулую нядзелю, 6 верасня, у верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося парафіяльнае свята, удзел у якім прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Адзначаецца свята ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якога названа святыня. Гэта час збору ўраджаю, яркіх восеньскіх фарбаў, таму касцёл сустракае ўрачыстасць у прыгожым акружэнні кветак і з караваямі для гасцей. А разам з ураджаем зямлі тут гавораць аб жніве на духоўнай ніве. Сёлета вынікам яго надавалася асобае значэнне – касцёл развітваўся з манаскім ордэнам капуцынаў, які на працягу амаль трыццаці гадоў вёў плённую працу па адраджэнні веры на нашай зямлі. Вернікі шчыра падзякавалі братам-капуцынам за плённую дзейнасць і прывіталі новага святара парафіі Аляксандра Грыцкевіча, якога прадставіў біскуп.

Удзел ва ўрачыстасцях прынялі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.Кісялевіч і галоўны спецыяліст аддзела Н.Мароз.

IMG_4713

Н. Кісялевіч павіншавала ксяндза Аляксандра з пачаткам службы ў раёне і ўручыла буклет аб Верхнядзвінскім краі

Моладзь прадставіла сцэнку і канцэрт, гасцей частавалі гарбатай і прысмакамі са збожжа новага ўраджаю.

«Дзвінская праўда»

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі