Венесуэльскія біскупы заклікалі ўсіх памаліцца за краіну

Біскупская канферэнцыя Венесуэлы заклікала ўсіх памаліцца за Венесуэлу, вынікае з паведамлення ў Twitter.

Епіскапат Венесуэлы раней не прызнаў новага прэзідэнцкага тэрміну Нікаласа Мадуры. Перад пачаткам пратэстаў прадстаўнікі Касцёла заклікалі ўзброеныя сілы краіны абараніць насельніцтва падчас акцый пратэсту.

“Мы просім Найсвяцейшую Дзеву Марыю Карамоцкую, апякунку Венесуэлы, паклапаціцца пра кожнага венесуэльца, аб кожнай сям’і ў іх пошуках дабрабыту і свабоды, і мы запрашаем усіх маліцца за Венесуэлу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Спікер парламента Венесуэлы Хуан Гуаідо у сераду абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы на перыяд дзеяння часовага ўрада ў краіне. ЗША заявілі аб прызнанні Гуаідо і запатрабавалі ад прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, якога яны не лічаць законным кіраўніком дзяржавы, не дапусціць сілавых дзеянняў супраць апазіцыі. Мадура, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, абвясціў сябе канстытуцыйным прэзідэнтам, а кіраўніка апазіцыйнага парламента назваў марыянеткай ЗША. Да цяперашняга часу, акрамя ЗША, Гуаідо прызналі Канада, Аргенціна, Бразілія, Чылі, Калумбія, Коста-Рыка, Гватэмала, Гандурас, Панама, Парагвай і Перу.

Сибирская католическая газета

для друку для друку