Велізарны партрэт Пантыфіка ствараецца ў Нью-Ёрку

New YorkВелізарны партрэт папы Францішка будзе ўпрыгожваць цэнтр Нью-Ёрка падчас яго візіту ў ЗША.

Група вулічных мастакоў пачала стварэнне выявы Пантыфіка на сцяне аднаго з хмарачосаў прэстыжнай Восьмай Авеню на Манхэтэне – вуліцы, на якой знаходзяцца некалькі буйных музеяў і пражывае шэраг сусветна вядомых кінаакцёраў і музыкантаў.

Партрэт Святога Айца мастакі ствараюць уручную. Яго вышыня – 70 метраў. Францішак будзе намаляваны вітаючым вернікаў на фоне Бруклінскага маста і дзяржаўнага флага ЗША. Сваю працу аўтары плануюць скончыць цягам аднаго тыдня.

Папа Францішак наведае Нью-Ёрк 24-25 верасня 2015 г. Тут ён сустрэнецца з мясцовым духавенствам, выступіць перад Генеральнай асамблеяй ААН, наведае мемарыяльны комплекс “Ground Zero”, узведзены ў памяць аб тэрарыстычным акце 11 верасня 2001 г., сустрэнецца з дзецьмі і сям’ямі мігрантаў і ўзначаліць св. Імшу ў зале “Медысан-Сквер-Гардэн”.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку