Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Пастаў, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з кс.  канонікам Віктарам Місевічам у прамым эфіры.

Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра:

  • уваскрасенне — фундамент новага жыцця;
  • жыццёвыя выпрабаванні і давер Богу;
  • «На Бога спадзявайся, але рукі мыць трэба»;
  • каранцін як выклік для сям’і;
  • грэх, яго наступствы і прыклады ўваскрашэнняў у Бібліі.

Яшчэ адным госцем перадачы стаў музычны гурт «Talitha Kum».

Запрашаем да прагляду!

для друку для друку