Велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў адбудзецца ў Навагрудку

У суботу 21 красавіка 2018 года ў 18.00 у касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку  (вул. Міцкевіча 1) адбудзецца велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.

У канцэрце прагучаць традыцыйныя каталіцкія Вялікодныя песні на беларускай, польскай, рускай, лацінскай і ангельскай мовах, а таксама творы Баха, Шапэна, Вівальдзі, Моцарта, Вэбера, Коуэна, Шронэна, Дзінёва, Янчака, Бартнянскага, Франка.

Выканаўцы – арганіст і піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, Аляксандр Музыкантаў, арганіст касцёла Святой Тройцы ў Гервятах, магістр музыкалогіі, вакаліст (барытон) Андрэй Міхневіч, лаўрэат міжнародных конкурсаў, мужчынскі вакальны ансамбль «Арнамент», удзельнікі якога выступаюць у вядучых дзяржаўных харавых калектывах і музычных тэатрах Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Аўстрыі і Расіі, салісты ансамбля: П. Маркевіч – 1-ы ценар, М. Дзееў – 1-ы ценар, Д. Клочко – 2 ценар, А. Пятроў – барытон, А. Дзюмін – бас, С. Суцько – бас (лаўрэаты міжнародных конкурсаў).

Па пытаннях прысутнасці на канцэрце просім звяртацца па тэл.: 8 (029) 784 50 39;  8(029) 163 51 80;  8 (029)148 46 79.

для друку для друку