Велікодная выстава адкрылася ў музеі гісторыі рэлігіі

вялікдзень_эксп_525 сакавіка ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай Вялікадню.

Падобная выстава праводзіцца штогод, але кожным разам змяшчае пэўныя новыя экспанаты. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел майстры па вышыўцы і гліняным вырабам, моладзевы і дзіцячы хор Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна, каталіцкі і праваслаўныя святары.

Святары наблізілі прысутным гісторыю пакутаў і Таямніцу Уваскрасення Езуса Хрыста, які памёр на крыжы дзеля збаўлення людзей і ўваскрос, каб абвясціць, што смерць пераможана, і падарыць надзею на жыццё вечнае ў Валадарстве Нябесным, паведамляе grodnensis.by.

Паводле слоў арганізатараў выставы, гэтым разам экспазіцыя ўзбагацілася такімі элементамі, як: комплекс «Крыжовы шлях», харугвы з ХХ стагоддзя, комплекс з літургічнымі прадметамі і адзенне, уласцівае святару, які праводзіць шлюбны абрад. На ўзгаданым адзенні змяшчаецца цікавая вышыўка — пелікан, які сваёй крывёю корміць птушанят. У хрысціянстве гэта з’яўляецца сімвалам Эўхарыстыі і ахвярнай любові Хрыста да чалавека. Дадзены экспанат прадаставіў музею гродзенскі касцёл Маці Божай Анёльскай (францішканскі).

Музей працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30).

для друку для друку